...жыцьцё кароткае як захад: вось сонца над вадой, а вось - у Дняпры...
Учора я атрымала візу. У панядзелак мы стартуем па маршруце Менск-Бярэсьце-Тэрэспаль-Кракаў-Варшава-Гданьск-Беласток-Гародня-Менск. Думаю мы праедзем калі 3 000 км, думаю спынім калі 40 машын, думаю будзем ночыць на ўсіх магчымых паверхнях ува ўсіх магчымых умовах. Думаю, мы будзем шчасьлівыя.
Мы пабачым Басовішча. Фэсты... Часам мне здаецца, што некаторыя мае знаёмыя лічаць, што маё жыцьцё - гэта адзін суцэльны фэст. Гм, часам і мне так здаецца, а ўсё гэта філязофія жыцьця. Вы можаце не разумець, але, калі мы ня можам сказаць, у чым сэнс жыцьця, то адзінае, што застаецца - быць шчасьлівым. Па-мойму так. Хаця ў адрозьненьні ад аднаго чалавека, ня думаю, што гэтым можна цалкам напоўніць жыцьцё. У наступным годзе ёсьць, да чаго імкнуцца. Спадзяюся, што ў наступным годзе я сарвуся зь мейсца, ведаючы, што гэта не эгаістычна. А наступны год мусіць быць такім...
...варта пабачыць Heineken Open'er, Грунвальдзкі фэст, Шыпат, праехацца спынам да Парыжу і адпачнуць у Ліске. Мм?

Брут!будзеш на БАсах. Клас!сопьемсявтретимсяинтересно, телефоны там работают?
А якія чэргі ў амбасадзе зараз я ведаю. Сам тры дні ў чарзе на атрымання адстаяў.